Cёння васьмікласнікі Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна пабывалі на агульнарэспубліканскай акцыі "Разам з мастацтвам"

06.04.2024

Сёння васьмікласнікі Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна пабывалі на агульнарэспубліканскай акцыі "Разам з мастацтвам", якая прымеркавана да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У глядзельнай зале МФК прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вядомыя артысты беларускай эстрады - Дзмітрый Сяргееў, Алена Грышанава, Яўген Ермалковіч - падзяліліся гісторыямі сваіх родных, чые лёсы закранула вайна. Госці таксама выканалі музычныя кампазіцыі.

Фотогалерея: