Заслужаныя ўзнагароды і ліст настаўніку

05.10.2021

Увесь тыдзень напярэдадні Дня настаўніка на Гродзеншчыне быў напоўнены мноствам цікавых творчых мерапрыемстваў. Кульмінацыяй святкавання сталі ўрачысты вечар і абласны настаўніцкі баль, якія прайшлі на базе Гродзенскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі. 

Начальнік упраўлення адукацыі Руслан Абрамчык і “Выдатнік адукацыі” Жанна Цехановіч.

Упершыню ў вобласці прайшла сустрэча старшыні Гродзенскага аблвыканкама У.С.Караніка з настаўнікамі, якія ў розныя гады прадстаўлялі вобласць і станавіліся пераможцамі на фінальных этапах рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года”. Была прэзентавана кніга, прысвечаная 100-годдзю прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі рэгіёна. Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Р.Ю.Абрамчык падчас відэаканферэнцыі пагутарыў з будучымі настаўнікамі — навучэнцамі профільных педагагічных класаў, а таксама ў фармаце “прэс-снедання” сустрэўся з прадстаўнікамі вядучых СМІ вобласці. 

З прафесійным святам педагогаў на ўрачыстым вечары павіншаваў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк: 

— Настаўнік — адна з самых важных прафесій у нашым грамадстве, і я ўпэўнены, што так будзе заўсёды. З удзячнасцю ўспамінаю пра сваіх настаўнікаў і добра іх памятаю, таму што ведаю, наколькі важныя былі веды і жыццёвы вопыт, якія яны перадалі. Упэўнены, што новае пакаленне педагогаў прыняло ўсе лепшыя традыцыі педагогікі Беларусі. Безумоўна, адказнасць вельмі высокая, бо ад пазіцыі настаўнікаў залежыць будучыня нашай краіны: яны выхоўваюць у сваіх вучнях любоў да Радзімы і патрыятызм. З пакалення ў пакаленне гэтыя якасці перадавалі ветэраны педагагічнага руху, якія сёння з намі. Упэўнены, прафесія настаўніка і ў будучыні будзе адной з найважнейшых у нашай краіне.

подробнее...