Ініцыятыва — у руках моладзі

09.11.2021

Міністр адукацыі Ігар Карпенка сустрэўся з членамі Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.

На пляцоўцы Гродзенскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі адбыўся дыялог “Выбірай! Ініцыіруй! Дзейнічай!”. Удзел у сустрэчы прыняў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.

Маладзёжны парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў у гэтым годзе адзначае 10-гадовы юбілей і да гэтай даты падышоў са значнай колькасцю маладзёжных праектаў і ініцыятыў. З 2019 года парламент уключае ў сябе дзве палаты: вучнёўскую і студэнцкую, што дазваляе акумуляваць усе праекты і аб’ядноўваць моладзь Гродзеншчыны.

На сустрэчу з міністрам адукацыі прыйшлі як навічкі, так і вопытныя парламентарыі. Маладыя людзі падзяліліся ўражаннямі аб тым, як у іх раёнах стартавала выбарчая кампанія 6-га склікання, расказалі пра рэалізацыю значных маладзёжных ініцыятыў. І, безумоўна, кожны хацеў атрымаць ад міністра адукацыі адказ на сваё пытанне.

подробнее...