“Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”

25.05.2019

25 мая 2019 года УА “ Гродзенскі  дзяржаўны  абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”  прымае  ўдзельнікаў абласнога этапу  Рэспубліканскага  конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. 

Яго ўдзельнікамі сталі  пераможцы раённых этапаў  -   навучэнцы,  з усіх рэгіёнаў Гродзеншчыны.

Конкурс праходзіць па чатыром узроставым катэгорыям: 1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы.

Са сцэны прагучаць вершы беларускіх класікаў – Якуба Коласа, Янкі Купалы, Пімена Панчанкі, Уладзіміра Караткевіча, а таксама  творы  сучасных паэтаў.

Адкрыла творчае спаборніцтва самая малодшая ўдзельніца, навучэнка ДУА “Гімназія №2 г. Гродна”, Ускова Марыя вершам пра свой родны горад Гродна.

Тэму малой радзімы прадоўжыла навучэнка ДУА “Сярэдняя школа №17 г. Ліды” Лабанава Валерыя творам “Бацькоўская хата”.

Фотогалерея: