Велапаход «На ровары ў гісторыю», ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні»

26.08.2023

Велапаход «На ровары ў гісторыю»

24 жніўня вучні з ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні» здзейснілі велапаход «На ровары ў гісторыю», прымеркаваны да года Міру і стварэння.

Шлях пралягаў праз помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, памятны знак «Рэха вайны» і іншыя. Спыніліся ля алеі памяці спаленых вёсак Смаргонскага раёна. Усе ўдзельнікі велапрабегу спыняліся ля гэтых месцаў, каб аддаць даніну павагі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, тым самым паказалі, што яны памятаюць і ганарацца.

Падчас велапрабегу навучэнцы даведаліся гісторыю кожнага помніка.

На думку ўдзельнікаў велапрабегу, памяць – гэта падзяка героям вайны і мірным жыхарам, жыўцом спаленым.

Фотогалерея: