Гульнёвая праграма «Цудоўныя кветкі»

26.08.2023

Гульнёвая праграма «Цудоўныя кветкі»

Кветкі – упрыгожванне нашай планеты. І дзеці дашкольнага ўзросту заўсёды праяўляюць да іх вялікую цікавасць. З мэтай пашырэння ўяўленняў пра разнастайнасць кветак Беларусі, выхоўвання беражлівых адносін да жывой прыроды дашкольнікі Асінаўшчызненскай пачтаковай школы прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Цудоўныя кветкі».

Да выхаванцаў завітала Казачная Фея з Краіны Кветак. Яна звярнулася да дзяцей з просьбай ёй дапамагчы. Госця расказала хлопчыкам і дзяўчынкам, што злая ведзьма абарвала ўсе пялёсткі чароўнай кветкі.

Каб зноў сабраць кветку, дашкольнікам давялося выконваць розныя заданні. Яны адгадвалі загадкі пра кветкі, пераносілі пылок, прымалі ўдзел у арт-гадзіне «Кветкі нашага краю», складалі прыродны сімвал Беларусі – васілёк, гулялі ў гульню «Я з цюльпанчыкам хаджу». Вельмі спадабаўся маленькім выхаванцам калейдаскоп «Кветкі – усмешкі прыроды».

Падчас мерапрыпрыемства дашкольнікі прыйшлі да высновы, што кветкі трэба берагчы і не рваць іх, каб усе маглі палюбавацца іх прыгажосцю.

Фотогалерея: