“Вясёлае падарожжа па паляне гульняў”, Сморгонский район

17.08.2023

“Вясёлае падарожжа па паляне гульняў”

З мэтай выхавання асобасных якасцяў выхаванцаў, навыкаў і ўменняў, якія спрыяюць поспеху ў зносінах, дашкольнікі Асінаўшчызны прынялі ўдзел у забаве “Вясёлае падарожжа па паляне гульняў”, у якое іх запрасіў Матылёк. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях-карагодах “Каўпачок”, “Шарык”; у музычнай гульні “Патанцуй з Мышкай”; у рухавых гульнях “Воўк і зайцы”, “У мядзведзя ў бары”; у беларускай народнай гульні “Гарлачык” і іншых. Гульні чаргаваліся па меры рухавасці.

На працягу забавы дашкольнікі стараліся прымяняць правілы культуры паводзін, спосабы наладжвання сяброўскіх узаемаадносін: гулялі разам, падпарадкоўваліся агульным інтарэсам і правілам.

Фотогалерея: