“Хлеб у доме гаспадар”, Сморгонский район

14.08.2023

“Хлеб у доме гаспадар”

Жніво – адказная і гарачая пара для сельскай гаспадаркі нашай краіны. З мэтай выхавання павагі да людзей працы і яе вынікаў у  дашкольнікаў Асінаўшчызны прайшоў тыдзень пад тэмай “Жніво”.

Быў праведзены шэраг экскурсій у музейны пакой “Хлеб у доме гаспадар”: “Багацце роднай зямлі”; “З мінулага у сучаснасць”; “Дажынкі”. У выніку дзеці замацавалі ўяўленні аб збожжавых культурах, сельскагаспадарчай тэхніцы, важнасці і складанасці працы хлебаробаў, нацыянальных традыцыях беларускага народа.

Дашкольнікі слухалі казкі пра неабходнасць беражлівага і паважлівага стаўлення да хлеба, вырашалі праблемную сітуацыю “Кавалак хлеба”. Падчас даследчай дзейнасці вызначалі хлеб на смак і пах, разглядалі муку розных сартоў, параўноўвалі зярняты збожжавых культур. Быў праведзены конкурс загадак “Знаёмыя прафесіі”, у ходзе якога дзеці вызначалі сельскагаспадарчыя  прафесіі людзей. Для бацькоў прапаноўваліся рэкамендацыі па тэме тыдня і кансультацыя “Як навучыць дзяцей беражліва ставіцца да хлеба”.

Фотогалерея: