Ленгенды Гальшанскага замка
10.07.2023Ленгенды Гальшанскага замка
Скажыце, а Вы калі-небудзь траплялі ў мінулае? А вось 15 выхаванцам аздараўленчага лагера “Грын Парк” пашанцавала здзейсніць падарожжа ў часе.
Экскурсія “Легенды Гальшанскага замка” перанесла ўсіх удзельнікаў з сучаснасці ў старажытнасць. Адразу ж загучала старажытная музыка і гаспадар Замка звярнуўся да прысутных. Ля сцен з’явіліся прывіды Чорнага манаха і Белай Панны. Тэатралізаванае прадстаўленне захапіла ўсіх. Пад музычны акампанемент з падлеткамі развучвалі старажытныя танцы, прапанавалі пагуляць і ў старажытныя гульні.
Цікавай і змястоўнай стала экскурсія па экспазіцыйных залах, якія размешчаны ў вежы замка.