“Адкрыццё маёй Радзімы”

22.06.2023

Дэвіз дня “Адкрыццё маёй Радзімы”.

Выхаванцы лагера адпраўляюцца на экскурсію “Маршрутамі “Цягніка памяці””. Наш шлях ляжыць у Лагойскі раён, Мінскай вобласці.  Сягоння мы наведваем мемарыяльны комплекс Хатынь. Трагедыя ў Хатыні - важная старонка вайны. 22 сакавіка 1943 г. гітлераўцы спалілі в. Хатынь і 149 яе жыхароў, з іх - 75 дзяцей. Мемарыяльны комплекс  - святыня нацыянальнай памяці - унікальны тым, што ўвекавечвае памяць пра жыхароў Хатыні, жыхароў сотняў спаленых беларускіх вёсак і мірных людзей, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У цэнтры комплекса  мы бачым бронзавую скульптуру “Непакоранага чалавека", побач — сімвалічны дах хлява, у якім жыўцом спалілі людзей. На брацкай магіле  - “вянок памяці”. На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў — помнік-зруб з абеліскам у выглядзе пячной трубы, на якім знаходзіцца мемарыяльная дошка з імёнамі загінуўшых жыхароў дома. Абеліскі ўвянчаныя званамі. Адзіны ва ўсім свеце “могільнік вёсак”: 185 скрыняў з зямлёй, спаленых раз вёсак разам з жыхарамі і не адноўленых. “Сцяна памяці” - помнік усім жыхарам Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці або веравызнання, якіх знішчылі нацысты. Вечны агонь і тры бярозы сімвалізуюць памяць аб кожным чацвёртым жыхару Беларусі, які загінуў у гады вайны.

Падарожжа працягваецца. Мы адпраўляемся на Курган Славы. Ён размешчаны на месцы цяжкіх баёў, падчас якіх летам 1944 года была разгромлена 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю, як «Мінскі кацёл». На працягу пяці тыдняў Чырвоная армія наносіла цяжкія ўдарыпа найбуйнейшаму ваеннаму злучэнню “Трэцяга рэйха” і цалкам вызваліла Беларусь.У падмурак Кургана была закладзена зямля гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці-героя. Курган Славы - помнік, які стаў сімвалам доблеснай самааддачы і нястомнага імкнення савецкага народа да перамогі, якія выявіліся ў перыяд страшнай вайны.

Мы павінны ведаць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра людзей, якія цаной сваіх жыццяў падарылі жыццё нам.