Аздараўленчы лагер Ладзеніцкай базавай школы Навагрудскага раёна

18.06.2023

Беларуская зямля багата сваёй адметнай культурай. Мы жывём на цудоўнай зямлі нашых продкаў, якая захоўвае нацыянальныя скарбы у народным фальклоры, вуснай народнай творчасці, творах дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, традыцыях, святах і абрадах, рамёствах. Гэта ўсё сканцэнтравана у месцы, якое мы назвалі Этн@Парк. Каб адшукаць гэтыя скарбы, арганізавана экспедыцыя з юных “навукоўцаў-этнографаў” аздараўленчага лагера Ладзеніцкай базавай школы Навагрудскага раёна, якая разлічана на 18 дзён лагернай змены.

Сёння, 16 чэрвеня, работа экспедыцыі была накіравана на збор і разгадванне “Залацінак мудрасці”. Ключавым мерапрыемствам дня сталі Лабірынты народнай мудрасці “Не сілай, а розумам!”. Рабятам быў прапанаваны конкурс  знатакоў, які прайшоў у форме інтэрактыўнай гульні “Збіральнікі народнай мудрасці”. Для таго, каб стаць пераможцам гэтага конкурсу, камандам патрэбна было ўспомніць шмат беларускіх народных прыказак і прымавак, умець знаходзіць прыказкі ў размове, адгадваць прыказкі па апорных словах. Вельмі цікавымі былі паказы прыказак пантамімай, якія патрэбна было разгадаць членам другіх каманд.

Мерапрыемства прайшло весела і цікава. Па яго выніках члены кожнай каманды папоўнілі “Скарбонку народнай мудрасці” новымі скарбамі.

 

Фотогалерея: