18-19 лістапада ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбыўся заключны этап рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая Радзіма».
Конкурс быў прысвечаны 80-ці годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і праходзіў у рамках праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».
Навучэнцы даследавалі сваю малую радзіму – мемарыялы, помнікі і магілы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Па выніках дзейнасці стваралі брашуры з матэрыяламі аб галоўных ваенных аб’ектах і земляках-героях.
Збароўскі Мікіта, навучэнец ДУА “СШ №2 г.Скідзеля”, ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” ўвайшоў у склад каманды Гродзенскай вобласці. Удзельнікі рэспубліканскага этапу конкурса праходзілі тэарытычныя і практычныя туры з цікавымі пытаннямі і экскурсіяй-імправізацыяй па аб’ектах.
У рамках конкурсу ўдзельнікі наведалі Храм-помнік у гонар Усіх Святых і мемарыяльны комплекс «Трасцянец», усклалі кветкі да мемарыялу.
Па выніках рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая Радзіма» каманда Гродзенскай вобласці заняла ганаровае 3 месца.
Віншуем каманду і кіраўнікоў з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!
Мы в соцсетях & RSS