29-30 лістапада 2023 года ў г.Мінску адбываліся заключныя мерапрыемствы III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечаныя Году міру і стварэння. Удзельнікам конкурсу з’яўлялася і наша навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Габелен».
У фінале фестывалю-конкурсу былі прадстаўлены 23 лепшых праекта з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод якіх быў праект Кульчынскай Ксеніі “Традыцыі адраджэння і захавання габеленавага ткацтва на Гродзеншчыне”, які ў намінацыі «Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны» быў адзначаны дыпломам 3 ступені.
Віншуем Ксенію і яе педагога Людмілу Віктараўну Роліч!
Мы в соцсетях & RSS