МАЛЕНЬКТЯ ПАДАРОЖНІКІ ДЗІЦЯЧАГА АЗДОРОЎЛЕНЧАГА ЛАГЕРА “СОНЕЧНЫ ГОРАД” НАВЕДАЛІ  МУЗЕЙ «ЛЯЛЬКА Ў КАРАГОДЗЕ ЖЫЦЦЯ»

10.06.2024

МАЛЕНЬКТЯ ПАДАРОЖНІКІ ДЗІЦЯЧАГА АЗДОРОЎЛЕНЧАГА ЛАГЕРА “СОНЕЧНЫ ГОРАД” НАВЕДАЛІ  МУЗЕЙ «ЛЯЛЬКА Ў КАРАГОДЗЕ ЖЫЦЦЯ»

 

Выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Сонечны горад" ДУА "Луцкаўлянская сярэдняя школа" (Гродзенскт раён) наведалі знакаміты музей лялькі "Лялька ў карагодзе жыцця", які знаходзіцца на базе Індурскага цэнтра культуры. Экскурсія ў музей дала дзецям магчымасць пагрузіцца ў сапраўдную казку, літаральна заваражыла і дзяцей, і дарослых.

 Цікава было даведацца, што першапачаткова лялька служыла пасярэднікам паміж мірамі і была безаблічнай.  Лічылася, што яна будзе бараніць ад злых сіл. Сімвалічна, што такая лялька сустракае гасцей музея: яна нібыта жадае ім міру і шчасця.

Крыху далей маленькіх гасцей сустрэла традыцыйная беларуская лялька. З чаго ж рабілі ляльку?У залежнасці ад таго, якім рамяством займаліся ў той ці іншай мясцовасці, выбіралі матэрыял: у ход ішла салома, лоскуты тканіны, кавалкі дрэва.  З часам лялька стала каханай дзіцячай цацкай і станавілася ўсё больш падобнай на чалавека.

Больш за 300 экспанатаў лялек розных эпох знаходзіцца ў музеі. Тут сабраны лялькі рознага прызначэння, тэхнікі выканання і часу стварэння, што дазваляе прасачыць эвалюцыю гэтай цацкі. Па-свойму цікавыя калекцыйныя лялькі выклікалі шчырыя эмоцыі ў хлопчыкаў і дзяўчынак.

У музеі таксама можна ўбачыць лялек ва ўборах XIХ стагоддзя, сярод якіх разносчык газет, хлопчык з сабакам і нават булачнік.

Не абмінулі ўвагай лялек савецкіх часоў. Ну і, вядома, у музеі ёсць самая папулярная лялька канца ХХ стагоддзя лялька Барбі.

Супрацоўнікі музея з наведвадльнткамі правялі квэст-гульню "Па слядах экскурсавода".

Казачны свет цацкі, поглыбленне у гісторыю стварэння лялькі спрыяла фармаванню ў дзяцей духоўна-маральных каштоўнасцяў, пазнавальнай цікавасці.  

поделиться в: