Ужо як тыдзень школьны аздараўленчы лагер "Вясёлая планета" на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Дварэцкая сярэдняя школа" адчыніў дзверы для 55 выхаванцаў школы.
6 чэрвеня ў лагеры “Вяселая Планета” быў незвычайны дзень. Таму што акрамя спартыўных мерапрыемстваў дзеці паўдзельнічалі ў розных тэматычных мерапрыемствах.
Раніцай для самага малодшага атрада была праведзена віктарына “Што я ведаю пра спорт”, дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні пра любімыя віды спорту. Падчас квэст-гульні “Спартыўны калейдаскоп” вучні выконвалі розныя заданні ў спартыўнай зале. Камандныя спаборніцтвы вельмі спадабаліся выхаванцам.
Выхаванцы сярэдняга атрада прынялі ўдзел у экскурсіі ў г.Дзятлав. Яны пабывалі на прафарыентацыйнай экскурсіі ў Дзятлаўскім РАУС. Там дзеці атрымалі шмат карыснай інфармацыі пра прафесіі і чым займаюцца людзі ў гэтай структурнай адзінке. Дзеці змаглі на сябе апрануць спецабмундзіраванне і патрымаць у руках аўтаматы.
Цікавым момантам экскурсіі было знаёмства з музеем ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава”. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі для дзяцей конкурс-праграму, у якой дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел.
Шкада надвор'е не дало дзецям магчымасці адправіцца на пляж г. Дзятлава, але наступным разам дзеці абавязкова там пабываюць.
Дзеці старэйшага атрада закранулі сур’ёзныя тэмы. Спачатку выхаванцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні па прафілактыцы шкодных звычак “Слабое звяно”, дзе па чарзе адказвалі на складаныя пытанні.
У другой палове дня выхаванцы старэйшага атрада паўдзельнічалі ў інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху”. Дзеці разам з выхавацелям абмяркоўвалі значнасць кожнай прафесіі ў сучасным свеце. У канцы дня выхаванцы праверылі свае веды ў гульні “Выдатныя спарцмены Беларусі”, дзе змаглі даведацца пра многія знакамітыя імёны нашай краіны.
На працягу астатняга дня ў лагеры праходзілі спаборніцтвы па розных відах спорту – кожны змог знайсці тое, што яму падабаецца.
Мы в соцсетях & RSS