Рэспубліканскі дыплом – у каманды “Супердзеці”
Актыўнымі і хвалюючымі былі сёлетнія студзень і люты для акцябрацкай каманды Гезгалаўскай сярэдняй школы “Супердзеці”. Навучэнцы прынялі ўдзел у абласным і рэспубліканскім этапах інтэлектуальнай гульні Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Акцябрацкі КВІЗ”. Вынікам выступлення ў фінале стаў рэспубліканскі дыплом ІІІ ступені.
Уражаннямі ад “бронзавай” перамогі падзялілася трэнер каманды – педагог-арганізатар Гезгалаўскай сярэдняй школы НаталляАнатольеўна Ліцкевіч:
– Каманда “Супердзеці” неаднаразова была пераможцай раённага этапу інтэлектуальнай гульні, прадстаўляла Дзятлаўшчыну ў вобласці. Летась нашы акцябраты сталі 6 сярод 20 каманд Прынёмання. Набраўшыся вопыту, мы прадоўжылі падрыхтоўку, і вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: адна за адной дзве перамогі – раённая і на абласным этапе. Ім паспрыялі веданне традыцый беларускага народа, роднай літаратуры, дзяржаўных святаў, а таксама гісторыі піянерскай арганізацыі, іншыя.
Безумоўна, хваляваліся, калі 13 лютага ехалі прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскм этапе КВІЗа. Аднак уражанні ад удзелу ў ім атрымалі самыя станоўчыя. Ладзіліся спаборніцтвы ў горадзе Мінску, у Нацыянальным Алімпійскім камітэце Рэспублікі Беларусь. Удзельнікаў інтэлектуальнай гульні віталі старшыня цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова, бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў 2008 і сярэбраны 2012 гадоў у групавых практыкаваннях, чэмпіёнка Еўропы-2012 гімнастка Ксенія Санковіч, першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” Аляксандр Лук’янаў. За перамогу змагаліся лепшыя каманды ўсіх абласцей і горада Мінска. Адным з найбольш складаных стаў тур на веданне выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, што ў час электаральнай кампаніі было актуальнай тэмай для ўсіх удзельнікаў не толькі акцябрацкага, але і КВІЗаў для піянераў і членаў ГА “БРСМ”. Тым не менш, каманда акцябрат Гезгалаўскай сярэдняй школы змагла заваяваць 3 месца ў рэспубліканскім этапе гульні.
Асабліва прыемна, што, як на абласным, так і на рэспубліканскім этапах кожнаму з акцябрат былі ўручаны брэндавыя падарункі ад ГА “БРПА”, промапрадукцыя, салодкія прызы, дыпломы. Аднак галоўнае для нас – яркія ўражанні, бясцэнны вопыт, адчуванне перамогі, уклад у якую залежаў адкожнага члена каманды.
Інтэлектуальныя трэніроўкі прадоўжым: у наступным годзе акцябраты стануць піянерамі і выступаць будуць ужо ў “Піянерскім КВІЗе”. Гэта новы ўзровень і больш складаныя пытанні, а таму камандзе “Супердзеці” ёсць, да чаго імкнуцца, каб цалкам адпавядаць сваёй назве.
Старшыня раённай піянерскай арганізацыі Ірына Анатольеўна Мішчанка:
– Эмоцыі ад ІІІ рэспубліканскага месца самыя яркія. Штогод для акцябратаў і піянераў Дзятлаўшчыны мы ладзім раённыя КВІЗы, удзел у якіх прымаюць усе ўстановы адукацыі. Безумоўна, вызначыўся “касцяк” самых моцных каманд. Гэта піянеры з Новаяльнянскай, Круцілавічскай сярэдніх школ, гімназіі № 1 горада Дзятлава і Раклевічскай базавай школы, акцябраты з Гезгалаўскай, Круцілавичскай, Хвінявічская сярэдніх школ, школы № 3 горада Дзятлава і Жукоўшчынская базавай школы.
Ёсць на каго “рабіць стаўку”. Аднак такі важкі поспех – І абласное і ІІІ рэспубліканскае месцы – у нас упершыню. Вельмі вялікая заслуга ў гэтым і асабісты ўклад трэнера каманды Наталлі Ліцкевіч. Яшчэ варта адзначыць, што КВІЗ – тнтэлектуальная гульня, яна вучыць удзельнікаў не толькі зладжана працаваць у камандзе, але і пашырае іх кругагляд, паглыбляе веды ў розных сферах. Таму заклікаю школьнікаў раёна далучацца да гэтага інтэлектуальнага руху.
Мы в соцсетях & RSS