ГУО "Ладеникская базовая школа"

23.09.2023

Багач – свята ўраджаю

“Багач” – шырокавядомае народнае свята. У сучасным жыцці яно адзначаецца як “Свята ўраджаю”.

Менавіта гэта восеньскае свята стала адкрыццём новага фальклорна-тэатральнага сезону школьнага аб’яднання па інтарэсах “Фальклорная спадчына”, якое арганізавана ў Ладзеніцкай базавай школе Навагрудскага раёна.

Галоўныя героі свята – Гаспадар і Гаспадыня – шчодра прымалі гасцей, спаборнічалі з імі ў беларускіх народных гульнях, у разгадванні народных загадак, расказванні жартаў. На свяце гучалі беларускія аўтэнтычныя песні мясцовага рэгіёну, у якіх услаўляецца руплівы гаспадар, працалюбівы і старанны чалавек, сейбіт, хлебароб. Асабліва ўразілі гурткоўцы гледачоў пастаноўкай народнага побытавага танца “На рэчаньку”. Мелодыя народнага танца аб’яднала ўсіх прысутных у дружную талаку, выклікала пачуцці радасці, замілавання, з’яднання.

поделиться в: