23 мая 2025 года ў УА «Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” прайшлі VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”.
Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праводзяцца ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі “Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластара ў сістэму суправаджэння грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” і рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”.
Удзельнікамі адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў Гродзенскага рэгіена сталі 38 педагагічных работнікаў з розных абласцей Беларусі.
Адбылося 8 майстар-класаў. Удзельнікі змаглі пазнаёміца з аўтарскімі сістэмамі работы педагогаў, па захаванні і развіцці фальклора і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”
23.05.2025
Мы в соцсетях & RSS