Напярэдадні Дня роднай мовы сумесна з установай адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны Палац творчасці дзяцей і моладзі» і ўнітарным прадпрыемствам «Гродзенская праўда» запланавана правядзенне абласнога чэленджа «Мова краіны маёй» (https://clck.ru/38qwsv).
Удзельнікам неабходна запісаць тэматычны відэаролік на беларускай мове аб культурных, архітэктурных, гістарычных, спартыўных аб'ектах або сучасных і гістарычных асобах Гродзенскай вобласці. Калі удзельнік зняў відэа, карыстальнік перадае эстафету 3 сябрам і прапануе працягнуць чэлендж.
Да ўдзелу ў чэленджы «Мова краіны маёй» запрашаюцца дэпутаты Моладзежнага парламента, якія працуюць у рамках платформы «Горад дружалюбны дзецям і падлеткам»; члены дзіцячых і моладзёжных грамадскіх арганізацый; валанцёры; навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў.
Да 26 лютага відэаролікі неабходна адправіць у раённыя цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзе раённае журы вызначыць двух пераможцаў (па адным у кожнай узроставай катэгорыі), а ўжо 28 лютага 6 лепшых работ можна будзе ўбачыць на сайце https://grodnonews.by/.
Здымайце і выкладвайце свае работы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #Мовакраінымаей, адзначаючы акаўнт @dvorets_tvorchestva_grodno!
Мы в соцсетях & RSS