21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЭСКА па ініцыятыве Бангладэш. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася мілагучная, пявучая, сакавітая, жывая, непаўторная, сатканая з легендаў і казак мова.
На беларускай мове напісана шмат вершаў і апавяданняў. Тым, хто хоча дасканала валодаць мовай, раім чытаць беларускія кнігі і запрашаем у бібліятэку УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”.
Да Міжнароднага дня роднай мовы падрыхтавана кніжная выстава “Родная мова – крыніца натхнення”.
Янка Купала і Якуб Колас адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні беларускай літаратурнай мовы. Яны напісалі мноства шчырых слоў пра прыгажосць і багацце беларускай мовы. Іх творы працятыя любоўю да нашай мовы і увогуле да роднага краю. Кніжная выстава “І вобраз іх прад намі паўстае” прысвечана 140-гддзю з дня нараджэння выдатных песняроў зямлі беларускай.
У аб’яднаннях па інтарэсах мастацкага напрамку была праведзена акцыя пад назвай “Родная мова – песня душы маей”. Навучэнцы на занятках малявалі эпізоды з найбольш цікавых на іх погляд твораў беларускіх пісьменнікаў.
Мы в соцсетях & RSS