Фінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

26.08.2025

    26 жніўня 2025 года ў горадзе Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, у якім прынялі ўдзел 18 юных артыстаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі нашай краіны. Конкурсныя выступленні праходзілі адначасова з запісам тэлевізійнай праграмы ў святле яркіх сафітаў здымачнага павільёна тэлеканала СТВ (“Сталічнае тэлебачанне”).

Сардэчна віншуем з перамогай навучэнцаў Гродзенскай вобласці:

Багдановіч Міру, ДзУА “Сярэдняя школа №8 г. Гродна” - I месца;

Раманюк Лізавету, ДзУА “Гімназія №1 г. Іўе” - I месца;

Канаразава Вячаслава, ДзУА “Гімназія №10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна - II месца.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў, якім будуць уручаны дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ў г. Ліда ў рамках мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства. У гэты ж дзень Тэлеканал СТВ пакажа праграму, у якую ўвойдуць візітоўкі ўдзельнікаў конкурсу і іх конкурсныя выступленні.

 

поделиться в: