6 ліпеня ў рамках рэалізацыі рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Шаг к успеху» на сустрэчу з выхаванцамі лагера “Спадчына” быў запрошаны Піваварчык Дзмітрый Вячаслававіч, старшыня Валеўскага сельскага выканаўчага камітэта, дэпутат Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання па Валеўскай выбарчай акрузе 21.
Паміж выхаванцамі і госцем атрымаўся цікавы і змястоўны дыялог. Дзеці даведаліся, што ўяўляе сабой працоўны дзень старшыні Валеўскага сельскага выканаўчага камітэта; ці трэба цікавіцца пытаннямі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны тым, хто не дасягнуў 18-гадовага ўзросту? Як у палітычным і эканамічным жыцці краіны можа ўдзельнічаць грамадзянін, які не дасягнуў выбарчага ўзросту? Дыялог паміж выхаванцамі і госцем адбыўся эмацыянальным, даверлівым і змястоўным. Дзеці з захапленнем слухалі і задавалі пытанні. Дзмітрый Вячаслававіч як грамадзянін і патрыёт сваёй Радзімы параіў вучням захоўваць гістарычную памяць нашага народа, быць патрыётамі сваёй краіны.
Сустрэча была вельмі карыснай, бо адным з ключавых момантаў выхавання падлеткаў з’яўляецца прыклад дарослых.
Мы в соцсетях & RSS