У сучасны час адзенне з беларускім нацыянальным арнаментам не страціла сваёй актуальнасці, а становіцца па-сапраўднаму модным і ўсё больш папулярным у беларусаў. З мэтай папулярызацыі нацыянальных традыцый і захаване беларускай культуры. У аздараўленчым лагеры «Віцязь» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняй школы №9 г.Ліды ім.А.В. Нічыпорчыка» прайшоў традыцыйны фотачэлендж «Сэлфі з вышыванкай». У рамках фотачэленджа выхаванцы даведаліся пра гісторыю вышыванкі, якая з'яўляецца не проста нашай старажытнай нацыянальнай вопраткай, а яшчэ і магутным абярэгам. Дзеці сталі аўтарамі яркіх здымкаў, на якіх з гонарам прэзентавалі адзенне з беларускім арнаментам.
Фотачэлендж «Сэлфі з вышыванкай»
05.07.2024
Мы в соцсетях & RSS