Лагерь "Спадчына". Валевская средняя школа, Новогрудский р-н

05.07.2024

Чацверты дзень.  “Вандруем разам”

    Чацверты  лагерны дзень пачаўся з зарадкі і хвіліны бяспекі, якая актуалізавала веды выхаванцаў аб правілах бяспечнага падарожжа.

   А наперадзе нас чакала тэматычная экскурсія ў рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафона “Дзіцячы аўтацягнік” у Цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”.

   Мы не паспелі заўважыць як апынуліся ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Спачатку мы наведалі тэматычную  пляцоўку “Заасад”. Дзякуючы змястоўнай экускурсіі даведаліся, што пляцоўка прадстаўлена звыш 40 відамі птушак і млекакормячых розных парод. Убачылі  страўсаў, паўлінаў, больш за 15 відаў курэй, двух сябровак - мядзведзіцу Васілісу і сабачку Анфісу, зуброў, якаў, высакародных і плямістых аленяў, лам і муфлонаў, тыграў, льва, якія размешчаны ў сваіх асобных прасторных вальерах з маляўнічымі хаткамі. Па перыметры заасада пракладзены пешаходны маршрут, Адкуль мы змаглі  паназіраць за звычкамі і жыццём.

  Час праляцеў хутка, а нас ужо чакала тэматычная пляцоўка “Ваенна-гістарычны комплекс “Партызанскі лагер””  - гэта рэканструкцыя лагера партызанскіага фарміравання перыяда Вялікай Айчыннай вайны. Тут мы  апынулісі ў іншым свеце, дзе сціраюцца межы паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з гістарычным мінулым.  Мы змаглі максімальна пагрузіцца ў гістарычную эпоху, прайшліся па партызанскіх сцежках, убачыцлі, што сабой уяўляў партызанскі лагер, з усёй яго інфраструктурай.

        Завяршыўся яркі, эмацыянальны, насычаны дзень праглядам і абмеркаваннем стужкі “Тры талеры”.

 

Фотогалерея: