Хутка бяжыць час выхаванцы аздараўленчага лагера "Вместе_ярче" Пятрэвіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раена, вярнуліся на "Бераг дома".
Наступіў дзень закрыцця лагернай змены.
Важным мерапрыемствам дня стаў мітынг-рэквіем ля помніка загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаны Дню памяці і смутку - дню пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На мітынгу прысутнічаў старшыня сельвыканкама Гірыновіч Сяргей Сяргеевіч, які нагадаў колькі страт прынесла вайна нашай малой радзіме, успомніў ветэранаў вайны нашай мясцовасці і пажадаў прысутным міру, шчаслівага жыцця. Мантуш Наталля Іванаўна, упраўляючая справамі Пятрэвіцкага сельвыканкам, расказала навучэнцам пра свайго дзядулю - ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і пра яго подзвігі. Мерапрыемства фарміравала якасці грамадзяніна-патрыёта і выхоўвала любоў да Радзімы.
Не менш важным і цікавым было і ўрачыстае закрыццё лагернай змены "Лагер мой, развітваемся з табой". Дзеці гулялі ў гульні, танцавалі, спявалі песні. Пасля упрыгожылі навагрудскі замак алмазнымі каменчыкамі, якія атрымоўвалі на працягу змены за свае дасягненні.
Закончыўся дзень дыскатэкай і падарункамі, якіх усе чакалі. За час адпачынку ў лагеры рабяты навучыліся сябраваць і цаніць сяброўства, весела і з карысцю правялі час.
Мы в соцсетях & RSS