ОЛ «#Вместе_ярче»

21.06.2024

Цікавая экскурсія ў Гродна

Шмат яркіх эмоцый і незабыўных  уражанняў атрымалі дзеці ў 14 дзень  аздараўленчага лагера "#Разам_ярчэй!" Пятрэвіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.

Яны  здзейснілі цікавую экскурсію, даведаліся шмат новай інфармацыі. Асабліва іх уразіў  унікальны аб'ект - Аўгустоўскі канал. Гэта рукатворны водны шлях, які ў ХIХ стагоддзі злучыў басейны рэк Віслы і Нёмана, забяспечыўшы на поўначы - выхад да Балтыйскага мора, а на поўдні - да Чорнага (праз Агінскі канал, Дняпро, Бярэзінскую водную сістэму і Дзвіну).  Даўжыня яго складае 102 км, з іх 22 км знаходзіцца ў Беларусі, 80 км - у Польшчы. На тэрыторыі Беларусі ў яго ўваходзяць чатыры суднаходныя шлюзы: Кужынец, Валкушак, Дамброўка і чатырохкамерны Нямнова, пяць шлюзаў-рэгулятараў.

Рухаючыся па маршруце экскурсіі, дзеці пачулі шмат цікавых гісторый і легенд аб паходжанні вёсак Макрэц, Воркавічы, Агароднікі. Наведалі знакамітыя месцы ў акрэснасцях горада Гродна: помнік 3000 яўрэям, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, участак некалі пабудаванай Гродзенскай крэпасці, месца пахавання Яна Каханоўскага.

Вельмі спадабаўся дзецям Гродзенскі заапарк. Асаблівую цікавасць выклікала наведванне тэрарыума і акварыума. Усе атрымалі шмат прыемных уражанняў і эмоцый.

поделиться в: