Дзень маёй Беларусі ў школьным лагеры “Зараначка”

20.06.2024

Дзень маёй Беларусі ў школьным лагеры “Зараначка”

Кожны чалавек непасрэдна звязаны  з той зямлёй, на якой нарадзіўся. Так і мы павінны ведаць,  што краіна, у якой мы жывём,- гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца яго культурнай спадчынай.

Радзіма – гэта і тое, што ёсць сёння: нашы вёскі і гарады, рэкі і азёры. Радзіма – гэта і наша цяперашняе і будучае.        

Галоўны скарб нашай краіны — людзi! Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаў. Нельга сёння не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну.

19 чэрвеня 2024 года для выхаванцаў профільнага аздараўленчага лагера Зараначка прайшла гульня-падарожжа “Імі ганарыцца кожны беларус.

Памятаць аб мінулым значыць яшчэ, і аддаваць даніну тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. Такімі па праве можна назваць нашых паэтаў і пісьменнікаў-класікаў, сярод якіх Янка Купала і Якуб Колас.

Беларуская зямля выгадавала шмат выдатных дзеячаў літаратуры, мастацтва і спорту, вучоных, палітыкаў і ваенных. І зараз мы з гонарам успамінаем тых людзей, жыццё і подзвігі якіх назаўжды застануцца ў нашай памяці.

Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі падарожжа па сцяжынках Белавежскай пушчы, убачылі прыгажосць і непаўторнасць роднага краю, праплылі па малых і вялікіх рэках, адправіліся на экскурсію па гарадах і вёсках Беларусі, даведаліся, што складае нацыянальную культуру беларускага народа, які шлях прайшла наша культура, якія тэатры, амфітэатры, замкі, сядзібы, музеі, мемарыяльныя комплексы былі адноўлены і створаны больш як за чвэрць стагоддзя як у сталіцы, так і ў кожным рэгіёне нашай Радзімы,  прынялі ўдзел у зборы ўраджаю. Хвілінай маўчання рабяты ўшанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны зразумелі, што ім ёсць, чым ганарыцца і з каго браць прыклад.

Выхаванцы даведаліся пра знакамітых людзей, якія ў розны час жылі ў Беларусі, узгадалі Францыска Скарыну і Еўфрасінню Полацкую, дзяцей-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Даведаліся пра герояў мірнага часу, пра нашых сучаснікаў, якім за выключныя заслугі перад Айчынай было прысвоена ганаровае званне “Герой Беларусі”.

Мерапрыемства стала для дзяцей не проста ўрокам гісторыі, але і ўрокам патрыятызму, бо кожны з нас зяўляецца часткай свайго народа, нацыі. Пазнаёміўшыся з вялікімі асобамі, мы набываем нацыянальны гонар і самасвядомасць.

поделиться в: