Чарговы, насычаны падземі, прайшоў дзень у аздараўленчым лагеры «#Вместе_ярче» Пятрэвіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.
Пачаўся дзень "Дарогі памяці" з экскурсіі ў школьны музей. Дырэктар музея Пяцэвіч А.У. пазнаёміла выхаванцаў з падзеямі вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з героямі, якія ахвяравалі сваё жыццё дзеля адзінай народнай мэты. Асабліва цікавым быў аповед аб падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі нашага аграгарадка ў тыя гады.
Выхаванец Якушэнка Ягор прыняў удзел у акцыі "Пошук", дзякуючы чаму школьны музей папоўніўся новым экспанатам.
Падчас аперацыі "Помнім героя" кожны з рабят пастараўся ўнесці свой уклад у навядзенне парадку ля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мы в соцсетях & RSS