18 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче» Пятрэвіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прыпыніліся ля мосціка Краяведаў, дзе акунуліся ў гістарычнае мінулае аграгарадка Пятрэвічы. Яны здзейснілі пешую экскурсію, спыняючыся каля дамоў, дзе жылі ветэраны вайны Гірыновіч С.Ф., Гірыновіч А.С., Баяроўскі В.Л., Фільчук Н.С., пачулі гісторыю іх жыцця.
Прыемнай нечаканасцю быў прыезд супрацоўнікаў МНС, які падарыў дзецям шмат бурных эмоцый, радасці і задавальнення.
Завяршыўся дзень на гульнявой пляцоўцы "Гульні маёй сям'і". Дзеці з задавальненнем расказвалі пра свае любімыя гульні, прапаноўвалі сваім сябрам разам пагуляць.
Мы в соцсетях & RSS