Згадкі з беларускай хаткі
У рамках Дня музея атрад «Лукамор'е» аздараўленчага лагера «Вясёлка дзяцінства» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №5 г.Ліды» наведаў інтэрактыўную экскурсію Лідскага гісторыка-мастацкага музея «Загадкі з беларускай хаткі». Рабят чакала вандраванне па стылізаванай прасторы сялянскай хаты. Прадметы 19-20 стст. наперабой спяшаліся расказаць пра сябе: якую карысць прыносілі сваім гаспадарам, як самі гаспадары да іх ставіліся, у якія прыметы верылі падчас іх выкарыстання. Таксама выхаванцы аздараўленчага лагера «Вясёлка дзяцінства» прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні з прадметамі-загадкамі і пазламі! Не абышлося і без міфалогіі. Выхаванцы пазнаёміліся з паўнаўладным гаспадаром чалавечага жылля - Дамавым. Паход у музей пакінуў у моладзі толькі станоўчыя эмоцыі.
Мы в соцсетях & RSS