ОЛ «#Вместе_ярче»

19.06.2024

Новы дзень – новыя ўражанні!

Выхаванцы аздараўленчага лагера «#Вместе_ярче» Пятрэвіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна, сустрэліся на "Лужайцы нашчадкаў".     Галоўным мерапрыемствам дня стала патрыятычная квэст-гульня "Зоркі Перамогі", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая прайшла ў ЦТДіМ "ДАР". Перад пачаткам гульні рабяты наведалі выставу дыярамаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Дзяцей уразілі жахі фашысцкіх дзеянняў. Гэта заставіла іх задумацца над тым, што могуць зрабіць яны для захавання міру на Зямлі.

Квэст-гульня "Зоркі Перамогі" вельмі зацікавіла дзяцей. Ім прыйшлося пабыць у ролі інжынераў-механікаў, санінструктараў, разведчыкаў, прыйшлося сабраць пасылку на фронт і саспяваць песні ваенных гадоў. Дзеці адчулі адказнасць за жыццё Радзімы. Прадоўжыла дзень гульня-прагназаванне і праектаванне "Дом, які пабудуем мы". Дзеці ў рамках Года якасці стварылі дом сваёй мары. Праявілі камунікатыўныя кампетэнцыі, творчыя здольнасці і працавітасць. Хапіла часу для працоўнага дэсанту і для гульняў на свежым паветры. Дзень быў карысным і цікавым.

поделиться в:
Шрифт
Тема
Шрифт
Межбуквенное расстояние
Изображения