У Пятрэвіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна

14.06.2024

14 чэрвеня  выхаванцаў аздараўленчага  лагера "#Вместе_ярче" Пятрэвіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна чакала Вясёлка дабрыні. Галоўным мерапрыемствам дня стала наведванне Навагрудскага Праваслаўнага сястрынства, дзе выхаванцы лагера сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнага дыялогу "Мір у душы - мір у Свеце". Навучэнцы з задавальненнем уключыліся ў размову. Яны зразумелі, што мір у Свеце будзе толькі тады, калі ў душы кожнага чалавека назаўсёды паселяцца такія духоўна-маральныя якасці, як дабрыня, чуласць, міласэрнасць і толькі тады, калі кожны зможа стаць патрыётам сваёй Радзімы.

Дзень быў адметны рознымі колерамі вясёлкі. Наведвальніца лагера Мядзведзева Дар'я стала ўдзельніцай аўкцыёну творчасці "Таленты Навагрудчыны", дзе заняла першае месца і атрымала дыплом першай ступені. Не менш цікавым было і наведванне кінатэатра "Звезда". Тут рабяты паглядзелі мастацкі фільм "Літл гром" і зразумелі, што жаданне прыйсці на дапамогу можа дапамагчы і нават выратаваць чалавека, што калі ты зробіш дабро, сам атрымаеш дабро. Затым дзеці наведалі школьную бібліятэку. Тут прайшла экалагічная гульня "Свет вакол нас", прысвечаная 45-годдзю Чырвонай кнігі РБ. Хапіла часу і для гульняў на свежым паветры. Усе засталіся задаволенымі. Вясёлка дабрыні сапраўды была вясёлай і рознакаляровай.

поделиться в: