ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п. Зэльва”

12.06.2024

Творча, актыўна, а значыць – эфектыўна!

Дадатковая адукацыя – гэта не толькі пра гурткі. Гэта яшчэ і карысны і актыўны адпачынак. Менавіта гэтым правілам кіруюцца педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Зэльва. А каб падтвердзіць яго на практыцы, адпраўляюцца ў аздараўленчыя лагеры Зэльвеншчыны на Дзень дадатковай адукацыі. Удзельнікамі Дзён дадатковай адукацыі ўжо сталі выхаванцы прышкольных лагераў “Здаравячок” гімназіі № 1 г.п. Зэльва і “Дружба” Бародзіцкай пачатковай школы.

А далей эстафету прымалі выхаванцы раённага аздараўленчага лагера “Блакітная хваля”. Хлопчыкаў і дзяўчат чакала насычаная праграма. Так, для маленькіх аматараў прыроды педагогі цэнтра товрчасці правялі майстар-клас “Бусел – сімвал Беларусі”, у час якога юныя майстры ўспомнілі, чаму нашу Бацькаўшчыну называюць “зямлёй пад белымі крыламі”, пачулі цікавыя факты пра буслоў, а таксама змаглі зрабіць свойго ўласнага бусліка і пасяліць яго ў вялікае буслава гняздо.

А для спартыўных і актыўных выхаванцаў лагера педагогі зладзілі “Вялікія гонкі”. Удзельнікі спаборніцтваў трэніравалі хуткасць, спрытнасць, і, канешне, уменне працаваць у камандзе, якія вельмі спатрэбіліся каб пераадолець лабірынты, мышалоўкі і іншыя перашкоды на шляху да фінішу. А перамагла, як заўсёды, дружба, бо толькі сапраўдныя сябры заўсёды прыдуць на дапамогу.

поделиться в: