Рэспубліканскі краязнаўчы форум “Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі!”

20.04.2024

17 – 18 красавіка ў Гродне адбыўся рэспубліканскі краязнаўчы форум “Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі!” Удзельнікі: прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны. Пад час форуму была прадстаўлена панарама краязнаўчага вопыту Гарадзеншчыны, адбылася прэзентацыя рэгіянальнага вопыту краязнаўчай дзейнасці. Вопыт Гродзенскага раёна па тэме "Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага выхавання дзяцей" прэзентавалі: Iадкоўская Ала Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Скідзеля імя Я.М.Шаўчэнкі", педагог дадатковай адукацыі ДУА "Гродзенскi раённы цэнтр творчасці дзяцей i моладзi" i Кармызава Юлія Генадзьеўна, настаўнік гісторыі ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Скідзеля імя Я.М.Шаўчэнкі".

Фотогалерея: